Нямецкая паліцыя 12 лістапада, у аўторак затрымала трох адэптаў Ісламскай дзяржавы, які планавалі тэрарыстычны акт. Затрыманне прайшло ў горадзе Афенбах, што знаходзіцца ў зямлі Гесэн. Пракуратура паведаміла, што мэтай ісламістаў было знішчэнне як мага большай колькасці «няверных».
Галоўны падазраваны – гэта 24-гадовы грамадзянін ФРГ, які паходзіць з Македоніі. Паводле дадзеных следства, маладзён змог набыць матэрыялы, неабходныя для стварэння бомбы таксама ён намагайся купіць у Інтэрнэце агняпальную зброю. Яго паплечнікі – гэта грамадзяне Турэччыны ва ўзросце 21 і 22 гадоў.
У аперацыі па затрыманні тэрарыстаў Ісламскай Дзяржавы прымалі ўдзел 170 нямецкіх праваахоўнікаў.
PAP/эж