Tesla плануе пабудаваць пад Берлінам вялікі завод электрычных аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Ілон Маск.
Ён заявіў, што шануе нямецкіх спецыялістаў па сучасных тэхналогіях і нямецкіх інжынераў, таму плануе стварыць пад Берлінам еўрапейскую „Гігафабрыку”.
Акрамя таго, Tesla мае намер пабудаваць у Берліне ўласны дызайн-цэнтр і цэнтр новых тэхналогіі.
Паводле нямецкіх СМІ, працу на заводзе знайшлі б нават 7 000 чалавек. Адказная за эканамічныя справы берлінская сенатар Рамона Поп абяцала, што ствараючы новыя працоўныя месцы, Tesla можа разлічваць на фінансавую падтрымку.
Новы еўрапейскі завод кампаніі Tesla стаў б чацвёртым у свеце пасля Нью-Ёрку, Рэно ў штаце Невада, Шанхаю.
аз