Беларуская Служба

Расейскую ФСБ непакоіць ідэя стварэння агульнай базы дадзеных

13.11.2019 14:07
Прэзідэнт Расіі хоча, каб уся інфармацыя пра расейцаў была сабрана ў адным месцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:pixelcreatures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расейская ФСБ раскрытыкавала ідэю Уладзіміра Пуціна стварыць агульную базу дадзеных. Прэзідэнт Расіі хоча, каб уся інфармацыя пра расейцаў была сабрана ў адным месцы. Федэральная служба бяспекі папярэджвае, што такая сістэма можа апынуцца пад асаблівай пагрозай з боку хакерскіх нападаў.

Адпаведны законапраект па гэтай справе па распараджэнні Уладзіміра Пуціна падрыхтаваў урад, а Дзярждума прыняла дакумент у першым чытанні.

„Гэта ідэя надзвычай небяспечная”, - перасцерагаюць функцыянеры ФСБ. Паводле іх, даступныя ў адным месцы звесткі Міністэрствa ўнутраных спраў, Міністэрствa абароны, падатковых службаў і іншых установаў, гэта асаблівая спакуса для хакераў.

У ФСБ нагадваюць, што такая база дадзеных будзе ўтрымліваць дадзеныя пра суддзяў, пракурораў, паліцыянтаў і іншых службаў, а таксама пра вайскоўцаў.

Служба бяспекі накіравала свае заўвагі ў адміністрацыю прэзідэнта. У сваю чаргу дэпутаты Дзярждумы рэкамендавалі палаце перанесці другое чытанне да часу паяснення ўсіх сумневаў.

аз