Удзельнікі сустрэчы ў нармандскім фармаце па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, якая адбудзецца на наступным тыдні, падпішуць сумесную рэзалюцыю. Пра гэта праінфармаваў кіраўнік украінскага МЗС Вадзім Прыстайка.
Ён адзначыў, што гэта не будзе знакавы дакумент. У ім гаворка пойдзе пра дасягненні ў працэсе ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе.
9 снежня ў Парыжы сустрэнуцца лідары Расіі, Украіны, Германіі і Францыі. Тэмай саміту стане сітуацыя на ўсходзе Украіны.
Як паведамляюць украінскія СМІ, міністр замежных спраў Украіны, які пабывае на саміце НАТА ў Лондане распавёў пра падрабязнасці рэзалюцыі.
Вадзім Прыстайка адзначыў, што дакумент рыхтаваўся некалькі тыдняў і ўсе бакі пагадзіліся з яго зместам. Паводле яго, кіраўнікі Украіны, Расіі, Германіі і Францыі абмяркуюць, сярод іншага, паспяховы вывад войскаў і паспяховы абмен палоннымі.
Ён дадаў, што дакумент не будзе ўтрымліваць рашэнняў аб змяненні парадку і зместу мінскіх мірных дамоўленасцей.
Кіраўнік украінскага міністэрства замежных спраў адзначыў таксама, што Украіна не пойдзе на правядзенне выбараў на Данбасе без вываду замежных войскаў і аднаўлення кантролю над мяжой з Расіяй.
аз