Беларуская Служба

Польскі амбасадар у Індыі даў адказ на лжывыя заявы рускага дыпламаты пра Другую сусветную вайну

17.05.2020 17:16
«Канец II Сусветнай вайны не прынёс вызвалення краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы».
Adam Burakowski, Polands ambassador to India, Bangladesh, Bhutan, Nepal, Sri Lanka, Maldives and Afghanistan.Photo: gov.pl
Adam Burakowski, Poland's ambassador to India, Bangladesh, Bhutan, Nepal, Sri Lanka, Maldives and Afghanistan.Photo: gov.pl.

У сувязі з апублікаваным 9 траўня ў часопісе «Financial Times артыкуле  «75-я гадавіна Вялікага Дня Перамогі», напісаным амбасадарам Расіі на Шры-Ланцы Юрыем Мацёрым, амбасадар Польшчы ў Індыі прафесар Адам Буракоўскі апублікаваў свой адказ:

Згаданы артыкул скажае гісторыю і грэбуе ключавымі фактамі, на якія я б хацеў звярнуць увагу:

- 23 жніўня 1939 года Савецкі Саюз заключыў саюз з нацысцкай Нямеччынай, падпісваючы пакт Гітлера -Сталіна. Паводле гэтага пакту, абодва таталітарныя рэжымы дамовіліся аб сумесным уварванні ў Цэнтральную і Усходнюю Еўропу.

- »II Сусветная вайна пачалася нападам нацысцкай Нямеччына на Савецкі Саюз у чэрвені 1941 года«. Яна пачалася 1 верасня 1939 года, калі нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу. А некалькімі тыднямі пазней, 17 верасня 1939 года, Польшчу атакаваў Савецкі Саюз.

- Савецкі Саюз напаў на краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы разам з нацысцкай Нямеччынай. На працягу амаль двух гадоў Масква была блізкім хаўруснікам Берліна. Выкарыстоўваючы гэта, Савецкі Саюз здзейсніў уварванне ў Польшчу, Румынію, Літву, Латвію, Эстонію і Фінляндыю.

- Савецкі Саюз заставаўся саюзнікам нацысцкай Нямеччынай і падтрымліваў яе захопніцкія кампаніі 1940-1941 гадах у Еўропе – у Даніі, Нарвегіі, Нідэрландах, Бельгіі, Люксембургу, Францыі, Югаславіі і Грэцыі. Савецкі Саюз быў саюзнікам нацысцкай Нямеччыны падчас бітвы за Брытанію.

- У 1941 годзе, пасля амаль двух гадоў Другой сусветнай вайны, нацысцкая Нямеччына нечакана напала на свайго саюзніка – Савецкі Саюз.

- Канец II Сусветнай вайны не прынёс вызвалення краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Фактычна Саветы спынілі генацыд, які ладзілі нямецкія нацысты, аднак яны ўвялі ўласную акупацыю і тэрор, які доўжыўся больш за 40 гадоў. Мільёны людзей пацярпелі з-за савецкага прыгнёту.

На шчасце, таталітарны Савецкі Саюз на рэшце разваліўся, а нашы краіны ступілі на шлях свабоды і дэмакратыі.

Аб'яднаныя ў Еўрапейскім Саюзе мы радуемся міру і стабільнасці. Мы ніколі не забудзем жахаў, што тварылі таталітарныя рэжымы нацысцкай Нямеччыны і Савецкага Саюза.

Акрамя гэтага, польскі дыпламат нагадаў заяву міністраў замежных спраў Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі і Славакіі, а таксама дзяржсакратара ЗША з нагоды 75 гадавіны завяршэння Другой сусветнай вайны.

ft.lk/эж

Краіны Усходняй Еўропы і ЗША выступілі з супольнай заявай з нагоды 75-ай гадавіны заканчэння вайны ў Еўропе

08.05.2020 08:39
«Травень 1945 года прынёс канец Другой сусветнай вайне ў Еўропе, але ён не даў свабоды ўсім еўрапейскім нацыям».