Беларуская Служба

Экспарт ФРГ рэкордна скараціўся

09.06.2020 14:11
Гэта самы вялікі спад экспарту, які перажыла нямецкая гаспадарка з 1950 года.
  .
Канцлер ФРГ А. Меркель PAP/EPA/HENNING SCHACHT / POOL

Як паведаміла Федэральнае статыстычнае ўпраўленне, Нямеччына экспартавала сёлета ў красавіку на 30% менш тавараў, чым у красавіку 2019 года. Гэта самы вялікі спад экспарту, які перажыла нямецкая гаспадарка з 1950 года.

У выніку «каранакрызісу» нямецкі экспарт у красавіку знізіўся на 24% у параўнанні з сакавіком. На думку экспертаў, зніжэнню спрыялі: закрыццё межаў, абмежаванні ў сусветным гандлі, цяжкасці ў падарожжах, а таксама перабоі ў марскіх і паветраных перавозках.

Больш за ўсё ў красавіку ўпаў экспарт нямецкіх тавараў у Еўразвяз і ЗША. Нямецкі экспарт у Францыя знізіўся больш чым на 48%, у Італію – на 40%, у ЗША – амаль на 36%. Гандлёва-прамысловая палата ФРГ паведамляе, што на працягу ўсяго 2020 года падзенне экспарту складзе 15%.

У красавіку нямецкі імпарт таксама ўпаў на 21%.

IAR/эж