Беларуская Служба

Швецыя замарожвае дапамогу дзяржаўным суб'ектам у Беларусі

19.08.2020 11:02
Паводле міністра Пітэра Эрыксана, што гэта „важны сігнал” для беларускага рэжыму.
Сцяг ШвецыіPhoto:Picudio/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Швецыі вырашыў замарозіць частку дапамогі Беларусі, якая ідзе на праекты, дзе дзяржаўныя суб'екты адыгрываюць актыўную ролю, паведаміў у Твітэры міністр дапамогі па развіцці Пітэр Эрыксан.

„Дапамога Швецыі для Беларусі ў асноўным ідзе на грамадзянскую супольнасць краіны - тых, хто зараз на вуліцы і патрабуе пераменаў. Цяпер мы замарожваем меншую частку, якая ідзе на праекты, у якіх удзельнічалі дзяржаўныя суб'екты”, - напісаў міністр.

Паводле Пітэра Эрыксана, што гэта „важны сігнал” для беларускага рэжыму.

„Цяпер мы бачым рэжым, які не саромеецца выкарыстоўваць усе дзяржаўныя інструменты супраць уласнага насельніцтва, і тады мы лічым мэтазгодным замарозіць супрацоўніцтва з уладамі”, - дадаў Пітэр Эрыксан.

У цяперашні час улады Швецыі абмяркоўваюць, якім чынам краіна можа далей падтрымліваць дэмакратычныя сілы, якія існуюць у Беларусі.

аз