Еўрапейскі саюз не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, заявіў кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль. У ходзе відэаканферэнцыі кіраўнікі ЕС абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі.
Кожны дзень у Беларусі ладзяцца дэманстрацыі тысяч грамадзян, якія пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і патрабуюць адстаўкі беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі.
„Выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Мы не прызнаем вынікаў гэтых выбараў”, - сказаў прэзідэнт Еўрапейскага савета.
аз