Беларуская Служба

Амбасадары краінаў Вышаградскай групы ў Ватыкане ўшанавалі памяць Яна Паўла ІІ

16.02.2021 10:36
«Як падкрэсліваў Ян Павел ІІ, Еўрапейскі Звяз заўжды павінен памятаць пра свае хрысціянскія карані».
Św. Jan Paweł II
Św. Jan Paweł IIFoto: Shutterstock

З нагоды 30-годдзя Вышаградскай групы ў Ватыканскай базіліцы прайшла ўрачыстая імша. У ёй прынялі ўдзел амбасадары краінаў арганізацыі пры Апостальскай Сталіцы. Набажэнства было ініцыятывай польскага амбасадара Януша Катаньскага:

-Мы вырашылі, што варта пачаць ад ускладання кветак на магілу Яна Паўла ІІ, які заахвочваў нас да ўступлення ў Еўрапейскі Звяз. Вольныя народу ў вольным хаўрусе! Як падкрэсліваў Ян Павел ІІ, Еўрапейскі Звяз заўжды павінен памятаць пра свае хрысціянскія карані.

Арцыбіскуп Ян Рамэа Паўлоўскі з Дзяржаўнага сакратарыята Ватыкана адзначыў, што дзяржавы Вышаградскай групы аб'ядноўваюць трагічны вопыт двух таталітарызмам у XX стагоддзі – нацызму і камунізму, а тіаксама хрысціянскія карані. Ён адзначыў, што Еўропа мае патрэбу ў духоўным адраджэнні.

iar/эж

Прэм’ер Польшчы заклікаў Еўракамісію ўмяшацца па справе паставак вакцыны

20.01.2021 09:33
«Гаворка ідзе аб забеспячэнні празрыстасці і прадказальнасці працэсу вакцынацыі», - падкрэсліў Матэвуш Маравецкі.

Мілаш Земан пра V4: Разам мы мацнейшыя

11.02.2021 16:01
Двухдзённы саміт прэзідэнтаў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славаччыны  стаў пачатак адзначэння 30-годдзя Вышаградскай групы.