Беларуская Служба

ЕС заклікае ўлады Беларусі вызваліць Борыс, Пачобута і ўсіх палітвязняў

25.03.2021 16:32
«Еўрасаюз чакае, што Беларусь будзе выконваць свае міжнародныя абавязацельствы па павазе правоў чалавека і асноўных свабод».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexandros Michailidis / Shutterstock.com

Еўрасаюз заклікаў вызваліць старшыню непрызнанага рэжымам Лукашэнкі Саюза палякаў Беларусі Анжэліку Борыс, журналіста Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў, якіх налічваецца больш за 300 чалавек. З заявай наконт апошніх падзей у Беларусі выступіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.

Борыс была асуджаная ў Гродне на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. У чацвер стала вядома, што яна стала фігуранткай крымінальнай справы.

«Еўрасаюз чакае, што Беларусь будзе выконваць свае міжнародныя абавязацельствы па павазе правоў чалавека і асноўных свабод», сказаў Барэль.

Брусель працягвае заклікаць афіцыйны Мінск да дыялогу з мэтай урэгулявання сітуацыі ў краіне.

вс