Міністр замежных спраў Літвы заявіў, што запатрабуе санкцый ЕС супраць Беларусі ў сувязі з узбуджэннем міграцыйнага крызісу. Пра гэта Габрыэліус Ландсбергіс гаварыў у Бруселі перад канферэнцыяй з удзелам міністраў замежных спраў ЕС.
З-за наплыву нелегальных імігрантаў з Беларусі Літва некалькі дзён таму абвясціла надзвычайнае становішча і абвінаваціла Мінск у гібрыднай вайне. - Нам трэба быць цвёрдымі з рэжымамі, якія выкарыстоўваюць мігрантаў у якасці зброі і ажыццяўляюць гібрыдныя атакі ў межах Еўрапейскага Саюза. Мы прапануем ЕС падрыхтаваць пяты пакет санкцый супраць Беларусі, - заявіў міністр замежных спраў Літвы. Ён дадаў, што адна справа – дапамагаць уцекачам, якія шукаюць паратунку ад вайны, а іншая справа – выкарыстоўванне мігрантаў у гібрыднай вайне з краінамі ЕС.
Сёлета з Беларусі ў Літву спрабавалі дабрацца больш за 1500 чалавек, што ў 20 разоў больш, чым летась.
ав