Беларуская Служба

Прэм’ер Славакіі: Вышаградская група можа адыграць важную ролю ў Еўрасаюзе

29.10.2021 13:32
Кожная з краін групы мае сваю спецыфіку і натуральна, што Славакія, Чэхія, Польшча і Венгрыя не ва ўсім згодныя, лічыць Эдуард Хегер.
 .
Сцяг Славакіі.Photo:DavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вышаградская група можа адыграць важную ролю ў Еўрасаюзе, лічыць прэм’ер-міністар Славакіі. У інтэрв'ю Чэшскаму тэлебачанню Эдуард Хегер падкрэсліў, што захаванне моцных чэшска-славацкіх адносін важнае ў еўрапейскай палітыцы. Ён выказаў перакананне, што новы кіраўнік чэшскага ўрада, якім стане Пэтр Фіала, будзе спрыяць супрацы ў рамках Вышаградскай групы.

Славацкі прэмʼер падкрэсліў, што кожная з краін Вышаградскай групы мае сваю спецыфіку і натуральна, што Славакія, Чэхія, Польшча і Венгрыя не ва ўсім згодныя.

«Вышаградская група можа адыграць вельмі важную, пазітыўную ролю ў Еўрасаюзе. Мы цэнтральнаеўрапейскі рэгіён. Мы перажылі камуністычны рэжым і цяпер мы зʼяўляемся членамі Еўрасаюза. У нас ёсць досвед супрацоўніцтва, як у часы камунізму, так і цяпер. Таму мы можам гарантаваць Заходняй Еўропе больш поўную перспектыву», – сказаў Эдуард Хегер.

Прэмʼер Славакіі таксама пракаментаваў польска-чэшскую спрэчку вакол рудніка «Тураў». Палітык супраць павышэння рангу спрэчкі да ўзроўню крызісу ў Вышаградскай групе. Прыярытэты, вызначаныя асобнымі дзяржавамі групы, не павінны перашкаджаць дыскусіі, якая праводзіцца ў імя агульнага дабра, дадаў палітык.

IAR/аз