Беларуская Служба

Манету часоў Рэчы Паспалітай прадалі за 900 тыс. долараў

18.01.2022 08:04
Манету адчаканілі на каралеўскім манетным двары ў горадзе Быдгашч у 1621 годзе ў азнаменаванне перамогі над туркамі ў бітве пад Хоцімам.
Stacks Bowers Galleries to Auction Major Polish Rarity
Stack's Bowers Galleries to Auction Major Polish Rarity Крыніца: https://www.stacksbowers.com

Манета вартасцю 80 дукатаў, была апісана аўкцыённай фірмай Stack's Bowers Galleries як «выключная польская прыгажосць». Імя пакупніка, які набыў гістарычны артэфакт у Нью-Ёрку, не агалошваецца.

Манету адчаканілі на каралеўскім манетным двары ў горадзе Быдгашч у 1621 годзе ў азнаменаванне перамогі над туркамі ў бітве пад Хоцімам на пачатку таго ж года.

На адным баку бачны партрэт польскага караля Жыгімонта III Вазы, які ўладарыў Рэччу Паспалітай з 1587 па 1632 год. Кароль выяўлены без кароны і з наплечнай пласцінай, упрыгожанай ільвінай галавой. На адваротным баку адчаканены каронны герб РП таго часу.

Бітва пры Хоціме ішла з 2 верасня па 9 кастрычніка 1621 года паміж польска-літоўскі і асманскімі войскамі, якія напалі на Рэч Паспалітую.

У 2018 годзе Stackʼs Bowers Galleries, якая зʼяўляецца адной з вядучых сусветных аўкцыённых фірмаў па продажы рэдкіх манет, прадала манету ў 100 дукатаў з манетнага двара Быдгашчы за 1,8 мільёна долараў ЗША.

pr/эж