Беларуская Служба

Эмануэль Макрон: Аднаўленне дыялогу - гэта адзіны шлях, які дасць магчымасць міру ва Украіне

09.02.2022 08:30
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што «аднаўленне дыялогу — гэта адзіны спосаб дамагчыся міру ва Украіне». Макрон прыняў удзел у сустрэчы ў Берліне ў фармаце Веймарскага трохкутніка з лідарамі Польшчы і Германіі.
To jedyna droga, która umożliwi pokój Ukrainie. Macron o konieczności wznowienia dialogu z Rosją
"To jedyna droga, która umożliwi pokój Ukrainie". Macron o konieczności wznowienia dialogu z RosjąPAP/EPA/THIBAULT CAMUS / POOL

Прэзідэнт Францыі абвясціў аб скаардынаваных дзеяннях з еўрапейскімі партнёрамі па дээскалацыі канфлікту вакол расійска-ўкраінскай мяжы.

Эмануэль Макрон заявіў, што галоўная мэта дзеянняў краін Веймарскага трохкутніка – пазбегнуць вайны ва Украіне.

Ён падкрэсліў, што трэба адстойваць адзінства краін Еўрапейскага саюза і фундаментальныя еўрапейскія каштоўнасці.

«У прыватнасці, размова ідзе аб павазе суверэнітэту ўсіх дзяржаў, тэрытарыяльнай цэласнасці і нашых каштоўнасцяў, замацаваных у Хартыі правоў», – сказаў Макрон.

Прэзідэнт Францыі таксама ўказаў на неабходнасць распачаць «патрабавальны дыялог з Масквой».

«Аднаўленне гэтага дыялогу і прыняцце на сябе адказнасці ўсімі партнёрамі – як гэта было публічна пацверджана прэзідэнтам Пуціным і прэзідэнтам Зяленскім – гэта адзіны спосаб, які дазволіць дасягнуць міру ва Украіне», – заявіў Эмануэль Макрон.

Прэзідэнт Францыі таксама заявіў, што краіны-члены NATO і ЗША вядуць перамовы аб новых гарантыях бяспекі для забеспячэння стабільнасці і доўгатэрміновага міру ў Еўропе.

IAR / вх