Дарадца прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джэйк Саліван заявіў, што расійскае ўварванне ва Украіну можа пачацца падчас Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме Джэйк Саліван падкрэсліў, што на расійска-ўкраінскай мяжы назіраецца эскалацыя напружанасці:
-Мы ўвесь час бачым прыкметы эскалацыі, у тым ліку новыя атрады, сабраныя ўздоўж мяжы з Украінай. Як мы ўжо казалі раней, мы знаходзімся ў стане, калі ўварванне можа адбыцца ў любы момант, калі Уладзімір Пуцін аддасць такі загад. Я не буду каментаваць інфармацыю выведкі, але магу сказаць, што ўварванне можа пачацца нават падчас гульняў, хоць некаторыя сцвярджалі, што гэта адбудзецца толькі пасля іх.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 11 лютага паразмаўляў з лідарамі еўрапейскіх дзяржаў і Канады аб сытуацыі вакол Украіны. У сувязі з нарастаючай напружанасцю на расійска-ўкраінскай мяжы Джо Байдэн прыняў рашэнне адправіць у Польшчу чарговыя 3 тысячы жаўнераў з 82-ай Паветрана-дэсантнай дывізіі. У бліжэйшыя дні яны павінны адправіцца з базы ў Форт Брэг у Паўночнай Каралін, а ўжо пра некалькі дзён з'явяцца ў Польшчы.
iar/эж