Беларуская Служба

NATO разглядае магчымасць далейшага ўмацавання ўсходняга флангу

15.02.2022 17:20
Енс Столтэнберг казаў пра магчымае структурнае размяшчэнне большай колькасці войскаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
NATO
NATOFoto: shutterstock

Генеральны сакратар NATO абвясціў, што саюзнікі разглядаюць магчымасць далейшага ўмацавання ўсходняга флангу. Енс Столтэнберг казаў пра магчымае структурнае размяшчэнне большай колькасці войскаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Гэта рэакцыя на агрэсіўныя дзеянні Расіі і падрыхтоўку да ўварвання ва Украіну. Кіраўнік альянсу заявіў, што ўзмацненне канцэнтрацыі баяздольных войскаў дазваляе Расіі ўварвацца ва Украіну неадкладна, без усялякага паведамлення.

Таксама Генеральны сакратар NATO заявіў, што з Масквы паступаюць сігналы аб працягу дыпламатычных перамоў, што дае падставы для асцярожнага аптымізму. Аднак пакуль, як падкрэсліў Енс Столтэнберг, прыкмет дээскалацыі няма.

ав

Міністр абароны Украіны: Падставаў для ўвядзення ваеннага становішча ва Украіне няма

15.02.2022 09:09
Аляксей Рэзнікаў таксама падкрэсліў, што не верыць у сцэнар расійскай атакі на Кіеў з боку Беларусі.