Беларуская Служба

Германія прыпыняе сертыфікацыю газаправоду «Паўночны паток-2»

22.02.2022 14:32
Гэта адказ на прызнанне Расіяй дзвюх сепаратысцкіх абласцей на ўсходзе Украіны.
.
.PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Германія прыпыняе сертыфікацыю «Паўночны паток-2» у сувязі з агрэсіяй Расіі ў дачыненні да Украіны. Пра гэта паведаміў у аўторак канцлер Германіі Олаф Шольц. Газаправод ужо пабудаваны, але яшчэ не працуе, бо чакае адабрэння ад рэгулятараў Германіі і Еўрапейскага Саюза.

У адказ на прызнанне Расіяй дзвюх сепаратысцкіх абласцей на ўсходзе Украіны канцлер Германіі Олаф Шольц абвясціў аб прыпыненні ўводу ў эксплуатацыю газаправода «Паўночны паток-2».

Раней у аўторак міністр сельскай гаспадаркі Германіі Джэм Оздэмір выказаўся за прыпыненнем газаправода «Паўночны паток-2».

– Гэта заўсёды была наша пазіцыя, нічога ў ёй не змянілася. Мы павінны дамагчыся гэтага разам у федэральным урадзе. Я спадзяюся, што нашы партнёры па кааліцыі не бачаць гэтага інакш. Прыйшоў час прыпыніць гэты праект і даць зразумець: цяпер мы пераходзім на аднаўляльныя крыніцы энергіі, – сказаў міністр у эфіры радыё Deutschlandfunk.

Газаправод быў пабудаваны, але пакуль не працуе, бо чакае адабрэння ад рэгулятараў Германіі і ЕС.

ав

Польшча хоча ўвядзення сур'ёзных санкцый супраць Расіі

22.02.2022 13:09
Польскі ўрад адзначае, што ЕС не можа дапусціць парушэння межаў суверэнных дзяржаў.