Візіт у Кіеў прадстаўнікоў урадаў Польшчы, Чэхіі і Славеніі быў доказам рашучасці ў падтрымцы Украіну з боку Еўропы, лічыць кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Польшчы. Міхал Дворчык(Michał Dworczyk) падкрэсліў, што – згодна са словамі Яраслава Качыньскага – неабходна выпрацаваць міжнароднае рашэнне, якое дазволіць спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне:
-Гэта заклік да таго, каб на міжнародным узроўні выпрацаваць такія рашэнні, якія дазволяць спыніць ваенныя дзеянні на Украіне, а гэта звязанае з прысутнасцю там – на месцы. Між тым, беручы пад увагу тое, што зараз адбываецца ва Украіне, згаданая місія не можа мець выключна міратворчага характару. Яна павінна валодаць такім патэнцыялам, які здолее спыніць магчымага агрэсара.
Міністр Міхал Дворчык нагадаў, што кіраўнік польскага ўраду даў украінскім уладам гарантыю падтрымкі ў аднаўленні краіны:
-Украіна атрымлівае гарантыі падтрымкі падчас ліквідацыі ваенных знішчэнняў. Прэм’ер Маравецкі абяцаў, што «дапаможам адбудаваць кожную разбураную школу, кожны падарваны мост». Украінцы павінны мець гарантыю, што не будуць самі ў працэсе адбудовы, які пачнецца пасля заканчэння вайны.
Акрамя Матэвуша Маравецкага і Яраслава Качыньскага, у Кіеў прыехалі таксама прэмʼер-міністры Чэхіі і Славеніі Петр Фіала і Янез Янша. Дэлегацыя сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэмʼерам Дзянісам Шмыгалём.
IAR/аз