Беларуская Служба

Сенат ЗША патрабуе прыцягнуць Уладзіміра Пуціна да адказнасці перад судом у Гаазе

16.03.2022 10:03
Сенат ЗША асудзіў Уладзіміра Пуціна і расійскіх генералаў за ваенныя злачынствы ва Украіне.
Сенат ЗША Foto: By Scrumshus - Own work, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2155457

Сенат ЗША аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая асуджае Уладзіміра Пуціна за ваенныя злачынствы, учыненыя ва Украіне. У дакуменце таксама ўтрымліваецца патрабаванне прыцягнуць расійскага лідара і расійскіх генералаў да адказнасці перад Міжнародным судом у Гаазе.

«Уладзімір Пуцін не можа пазбегнуць адказнасці за злачынствы, учыненыя супраць украінскага народа», – напісана ў дакуменце, які атрымаў падтрымку як рэспубліканцаў, так і дэмакратаў.

Афіцыйны пазоў украінскіх уладаў супраць Расіі ўжо перададзены ў Міжнародны суд у Гаазе. Пракурор СудаКарым Хан паведаміў, што будзе праведзена афіцыйнае расследаванне ваенных злачынстваў падчас расійскага ўварвання ва Украіну.

IAR /аз

Міжнародны суд у Гаазе: Пачаліся папярэднія слуханні па нападзе Расіі на Украіну

07.03.2022 11:01
Улады ў Кіеве патрабуюць кваліфікаваць расійскі напад, як злачынства генацыду і адхіліць неабгрунтаваныя абвінавачванні Расіі.

Польская пракуратура будзе дакументаваць сведчанні бежанцаў

08.03.2022 19:45
На мінулым тыдні міністр юстыцыі паведаміў, што польская пракуратура пачала расследаванне па справе расійскага нападу на Украіну.