Беларуская Служба

Міжнародны суд у Гаазе: Пачаліся папярэднія слуханні па нападзе Расіі на Украіну

07.03.2022 11:01
Улады ў Кіеве патрабуюць кваліфікаваць расійскі напад, як злачынства генацыду і адхіліць неабгрунтаваныя абвінавачванні Расіі.
Міжнародны крымінальны суд у Гаазеshutterstock.com/Roman Yanushevsky

Міжнародны суд у Гаазе адкрыў папярэднія слуханні па справе аб нападзе Расіі на Украіну. Іск падалі ўлады ў Кіеве, патрабуючы кваліфікаваць напад як злачынства генацыду і адхіліць абвінавачванні Расіі ў здзяйсненні злачынстваў украінскімі вайскоўцамі супраць расійскай меншасці. Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка:

-Сёння перад Міжнародным судом паўстануць прадстаўнікі Украіны, а заўтра прадстаўнікі Расіі. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сваім іску напісаў, што патрабуе прыцягнення Расіі да адказнасці за маніпуляцыі тэрмінам «генацыд» з мэтай апраўдання агрэсіі. Ён таксама прасіў суд тэрмінова загадаць Расіі спыніць ваенныя дзеянні. Прадстаўнікі Украіны будуць патрабаваць увядзення прафілактычных мераў. Справай аб нападзе Расіі на Украіну таксама займаецца другі суд у Гаазе – Міжнародны крымінальны суд. «Мы атрымалі заяўкі па гэтай справе з 39 краін, я стварыў групу, якая будзе весці расследаванне», – сказаў пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан. Гэта абвінавачанні ў ваенных злачынствах, злачынствах супраць чалавечнасці або генацыдзе ва Украіне.

IAR/аз

Польскія гісторыкі будуць збіраць дакументацыю пра расійскія злачынствы ва Украіне

02.03.2022 11:02
«Збор сведчанняў вельмі важны для пакарання вінаватых».

Генеральная пракуратура Літвы пачынае расследаванне расійскіх злачынстваў ва Украіне

03.03.2022 12:31
Мінюст Літвы таксама падала ў пракуратуру заяву аб распачынанні падрыхтоўчых вытворчасцей у дачыненні да Пуціна Лукашэнкі.