Беларуская Служба

Генеральная пракуратура Літвы пачынае расследаванне расійскіх злачынстваў ва Украіне

03.03.2022 12:31
Мінюст Літвы таксама падала ў пракуратуру заяву аб распачынанні падрыхтоўчых вытворчасцей у дачыненні да Пуціна Лукашэнкі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Inactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Генпракуратура Літвы пачала расследаванне агрэсіўных дзеянняў Расіі ва Украіне. Мэта расследавання – збор і дакументаванне паказанняў, якія дапамогуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватых у агрэсіі.
Сёння пракуратура паведаміла, што расследаванне тычыцца злачынстваў супраць чалавечнасці і ваенных злачынстваў пасля ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.

Расследаванне распачата на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Яны тычацца непрымальнага абыходжання з людзьмі, нападаў на мірных жыхароў, медыкаў, разбурэння дамоў і іншай інфраструктуры, а таксама агрэсіі і забароненых ваенных дзеянняў.

«Разумеючы, што менавіта ўкраінская пракуратура мае найбольшае права прыцягваць да крымінальнай адказнасці за ваенную агрэсію на тэрыторыі сваёй краіны, мы разумеем, што ёй патрэбна дапамога ў такіх працэсах», – паведаміла літоўская пракуратура.

На гэтым тыдні Міністэрства юстыцыі Літвы таксама падала ў пракуратуру заяву аб распачынанні падрыхтоўчых вытворчасцей у дачыненні да прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

IAR /аз

Польская пракуратура распачала расследаванне па факце злачынства агрэсіўнай вайны

01.03.2022 17:33
Польскі бок будзе дакументаваць злачынствы, здзейсненыя Расіяй ва Украіне.