Беларуская Служба

Польская пракуратура будзе дакументаваць сведчанні бежанцаў

08.03.2022 19:45
На мінулым тыдні міністр юстыцыі паведаміў, што польская пракуратура пачала расследаванне па справе расійскага нападу на Украіну.
        , , 8  2022 .
Разбураны жылы дом пасля абстрэлу ва ўсходнеўкраінскім горадзе Харкаў, Украіна, 8 сакавіка 2022 года. PAP/EPA/VASYL ZHLOBSKY

Расследаванне ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне, якое вядзе польская генпракуратура, будзе мець дапаможны характар, заявіў Генпракурор і міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра.

Госць Polskie Radio 24 падкрэсліў, што асноўнае расследаванне па гэтай справе будзе весці Міжнародны крымінальны суд у Гаазе і ўкраінская пракуратура. Збігнеў Зёбра(Zbigniew Ziobro) адзначыў, што доказамі па справе могуць быць сведчанні бежанцаў:

- Задачай польскай пракуратуры будзе дакументацыя частковых доказных матэрыялаў, як напрыклад, сведчанняў уцекачоў, якія былі сведкамі злачынстваў, ці зробленых імі відэазапісаў.

На мінулым тыдні міністр юстыцыі паведаміў, што польская пракуратура пачала расследаванне па справе расійскага нападу на Украіну. Ён падкрэсліў, што згаданае рашэнне было прынятае пасля кансультацый з украінскімі праваахоўнымі органамі.

IAR/аз

Польская пракуратура распачала расследаванне па факце злачынства агрэсіўнай вайны

01.03.2022 17:33
Польскі бок будзе дакументаваць злачынствы, здзейсненыя Расіяй ва Украіне.

Генеральная пракуратура Літвы пачынае расследаванне расійскіх злачынстваў ва Украіне

03.03.2022 12:31
Мінюст Літвы таксама падала ў пракуратуру заяву аб распачынанні падрыхтоўчых вытворчасцей у дачыненні да Пуціна Лукашэнкі.

Міжнародны суд у Гаазе: Пачаліся папярэднія слуханні па нападзе Расіі на Украіну

07.03.2022 11:01
Улады ў Кіеве патрабуюць кваліфікаваць расійскі напад, як злачынства генацыду і адхіліць неабгрунтаваныя абвінавачванні Расіі.