Беларуская Служба

Мэр Марыупаля: Вораг спрабуе сцерці Марыупаль з твару зямлі разам з яго жыхарамі

27.03.2022 08:31
Вораг спрабуе заблакаваць Чарнігаў і ўзяць Марыупаль, паведаміў у нядзелю Генштаб Узброеных сіл Украіны.
,  , 25  2022 .
Запарожжа, пункт эвакуацыі, 25 сакавіка 2022 года.PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Расійскія сілы спрабуюць заблакаваць Чарнігаў на поўначы Украіны і працягваюць канцэнтраваць наступальныя сілы ў Данецкай вобласці з намерам захапіць, у тым ліку, Марыупаль, паведаміў у нядзелю Генштаб Узброеных сіл Украіны.

На паўночным кірунку фронту працягваліся абстрэлы жылых мікрараёнаў Чарнігава, Іванаўкі і Нежына. Таксама пад абстрэлам былі жылыя мікрараёны Кіева і яго прыгарады. Агрэсар пачаў перагрупоўку войскаў, перамясціўшы некалькі падраздзяленняў у раён Чарнобыля і далей у Беларусь для аднаўлення баяздольнасці. Магчыма, што спроба нападу на сталіцу з паўночнага захаду будзе адноўлена.

На Сумскім і Харкаўскім напрамках фронту расійскія войскі не вялі актыўных наступальных дзеянняў. У напрамку Славянска расійскія войскі спрабуюць умацавацца свае пазіцыі ў раёне Каменкі, Сынічэна і Сухой Каменкі.
На данецкім напрамку расіяне працягваюць канцэнтрацыю сваіх наступальных сіл з мэтай поўнага захопу Данецкай і Луганскай абласцей. Галоўная мэта – узяць пад кантроль Папасную і Рубежнае і захапіць Марыупаль.
Мэр горада Вадзім Бойчанка заявіў у суботу ўвечары ў інтэрв'ю агенцтву «Уніан», што мэта ворага адна – сцерці Марыупаль з твару зямлі разам з усімі яго жыхарамі. Па дадзеных муніцыпальных уладаў, у горадзе загінулі 2 187 мірных жыхароў. З 540 тысяч жыхароў Марыупаля пакуль была эвакуіраваная палова.

У Генштабе Узброеных сіл Украіны падкрэсліваюць, што расійскія жаўнеры працягваюць тэрарызаваць і запалохваць мірных жыхароў на акупаваных тэрыторыях, у тым ліку яны рабуюць і выкрадаюць людзей.

PAP/аз

2 230 украінцаў знаходзяцца цяпер у польскіх шпіталях, у тым ліку 1 238 дзяцей

26.03.2022 12:54

У выніку ракетнага абстрэлу Львова пацярпелі пяць чалавек

26.03.2022 20:05
Дзве ракеты ўпалі ў межах горада. Ад Львова да мяжы з Польшчай - 60 км.