Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Расія «дэнацыфікавала» мемарыял, прысвечаны ахвярам Халакосту

27.03.2022 12:31
Прэзідэнт Украіны звярнуўся да міжнароднай габрэйскай дыяспары з просьбай аб рэакцыі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі twitter.com/ZelenskyyUa

Уладзімір Зяленскі абвінаваціў Расію ў чарговым злачынстве, на гэты раз супраць памяці забітых. Украінскі прэзідэнт паведаміў пра разбурэнне помніка ахвярам Халакосту ў Дробіцкім Яры на ўскраіне Харкава:

- Акупанты здзейснілі чарговае злачынства супраць чалавечай памяці, супраць гістарычнай справядлівасці. У Дробіцкім Яры расійскія войскі ў адпаведнасці са сваім фірмовым нечалавечым стылем «дэнацыфікавалі» мемарыял, прысвечаны ахвярам Халакосту. Падчас Другой сусветнай вайны ў гэтым месцы фашысты расстралялі 20 тысяч чалавек. Людзі зноў паміраюць праз 80 гадоў. І гэта робіць Расія. Менора ў Дробіцкім Яр знішчаная расійскімі ракетамі.

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да міжнароднай габрэйскай дыяспары з просьбай аб рэакцыі. Ён таксама чарговы раз заклікаў краіны Захаду паставіць Украіне вайсковую тэхніку.

Нагадваем, раней расійскія агрэсары нанеслі ўдар па Бабіным Яры – месцы пад Кіевам, дзе немцы расстралялі 100 тысяч габрэяў.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі гаварыў у японскім парламенце аб хімічнай і ядзернай пагрозе з боку Расіі

23.03.2022 15:30
Украінскі прэзідэнт папярэдзіў, што дзеянні расійскіх вайскоўцаў у зоне вакол Чарнобыльскай АЭС могуць прывесці да экалагічнай катастрофы.

Мэр Марыупаля: Вораг спрабуе сцерці Марыупаль з твару зямлі разам з яго жыхарамі

27.03.2022 08:31
Вораг спрабуе заблакаваць Чарнігаў і ўзяць Марыупаль, паведаміў у нядзелю Генштаб Узброеных сіл Украіны.