Беларуская Служба

У Германіі загаварылі пра нацыяналізацыю кампаній, звязаных з «Газпромам»

01.04.2022 15:14
Віцэ-канцлер і міністр эканомікі Робэрт Габэк выказаўся за экспрапрыяцыю і нацыяналізацыю нямецкіх кампаній, звязаных з расійскімі дзяржаўнымі канцэрнамі.
Канцлер Германіі Олаф ШольцEPA/Steffi Loos / POOL Dostawca: PAP/EPA

Як паведамляюць нямецкія СМІ, федэральны ўрад рэалізуе сцэнар, якія здаваў раней «неймаверным».

Газета «Handelsblatt» заявіла, што ўрад Сацыял-дэмакратаў і «Зялёных» рэалізуе планы, якія да нядаўняга часу прыпісваліся толькі нешматлікім апазіцыйным палітыкам. «Вайна ва Украіне запусціла ў Берліне новыя працэсы, а Міністэрства эканомікі нават разглядае нацыяналізацыю даччыных кампаній «Газпрома» і «Раснафты», — паведамляюць журналісты.

«Handelsblattt» зазначае, што ўрад Олафа Шольца хацеў бы такім чынам адсунуць пагрозу банкруцтва, які можа навіснуць над айчыннымі кампаніямі ў выніку «энергетычнай вайны» з Расіяй. Кампаніі Gazprom Germania і Rosneft Deutschland, звязаныя з Крамлём, з'яўляюцца найбольш важнымі гульцамі на нямецкім энергетычным рынку.

ПР/юл