Ад пачатку вайны ва Украіне, то бок з 24 лютага, Польская памежная служба прапусціла ў Польшчу 2 мільёны 447 тысяч грамадзян Украіны. Учора, то бок 1 красавіка, памежны пашпартны кантроль прайшла больш за 21 тысяча чалавек. Гэта на 8,3% менш, чым днём раней (23 тысячы).
Сёння, да 07.00 раніцы, памежныя кантралёры афармілі 4 тысячу 300 грамадзян Украіны, то бок на 24% больш, чым учора.
У сваю чаргу з 24 лютага з Польшчы ва Украіну з’ехалі 421 тысяча чалавек.
IAR/аз