Беларуская Служба

Старшыня Еўрапейскай рады на фоне Разні ў Бучы абяцае чарговыя санкцыі супраць РФ

03.04.2022 14:06
«ЕЗ дапамагае Украіне і няўрадавым арганізацыям збіраць неабходныя доказы для пераследу адказных у міжнародных судах. Будуць новыя санкцыі і новая падтрымка».
 ,
Магілы грамадзянскіх, Кіеўская вобласць Foto: Крыніца: PAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль абяцае падтрымку з боку ЕЗ за ваенныя злачынствы, учыненыя арміяй РФ на поўначы Кіеўшчыны. Пра гэта палітык напісаў – па яго словах – пасля таго, як убачыў фота з вызваленай Бучы. Як паведамлялі ўлады гораду, толькі ў адной брацкай магіле было каля 300 забітых цывільных. 

«Я шакаваны кранальнымі фатаграфіямі, якія сведчаць пра зверствы, учыненыя расійскім войскам у вызваленых раёнах Кіеўшчыны», – прызнаўся Мішэль, дадаўшы да свайго твіта пазнаку «Бучанская разня» (#BuchaMassacre).

Кіраўнік Еўрапейскай рады лічыць, што гэта – доказы ваенных злачынстваў, якія павінны быць выкарыстаны ў судзе. «Еўразвяз дапамагае Украіне і няўрадавым арганізацыям збіраць неабходныя доказы для пераследу (адказных) у міжнародных судах. Будуць новыя санкцыі і новая падтрымка», – дадаў еўрапейскі чыноўнік.

Палітык завяршыў паведамленне, якое напісана на англійскай, двума словамі на ўкраінскай мове: «Слава Украіне!»

iar/эж


На вызваленай Кіеўшчыне свету адкрываюцца зверствы рускіх захопнікаў

03.04.2022 13:12
Па меры таго як вызваленыя раёны падключаюць да інтэрнэту, у  СМІ з'яўляецца ўсё больш фота і відэасведчанняў варварскіх злачынстваў рускіх акупантаў.