Беларуская Служба

З Беларусі працягваюцца ракетныя ўдары па Украіне

05.04.2022 13:07
Таксама цягам вайны Сілы абароны знішчылі 150 варожых самалётаў і 134 верталёты.
Ілюстрацыя Крыніца: PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Уначы 5 красавіка два знішчальнікі Су-35 рускіх акупантаў з тэрыторыі Беларусі нанеслі ўдар па ўкраінскай тэрыторыі. СПА Украіны збіла 4 варожыя крылатыя ракеты.

У паветраных сілах УС Украіны распавядаюць, што мэтамі акупантаў павінны былі стаць аб'екты грамадзянскай інфраструктуры. Гэтым разам ракеты накіравалі ў некалькі заходніх абласцей. Украінскія вайсковыя сродкамі супрацьпаветранай абароны знішчылі тры крылатыя ракеты. Чацвёртая была пашкоджана, таму не змагла дакладна трапіць у вызначаную мэту.

Для навядзення ракет вораг выкарыстаў два беспілотнікі аператыўна-тактычнага ўзроўню. Яны таксама праводзілі разведку. Гэтыя БПЛА зенітна-ракетныя войскі Украіны таксама знішчылі.

Паводле дадзеных Генштабу Украіны, цягам вайны Сілы абароны знішчылі 150 варожых самалётаў і 134 верталёты.

24tv.ua/эж

Пад Ізюмам украінцы збілі Су-34 ВКС Расіі (ФОТА)

03.04.2022 21:11
Страты акупантаў у жывой сіле (у тым параненыя, забітыя і палонныя) перавысілі 18 тысяч чалавек.

Расійскія захопнікі рыхтуюцца да наступу на Данбас

05.04.2022 09:29
Вораг прасунуўся ў напрамку Славянска, блакуе Харкаў і аднаўляе мост у Ізюме, імкнецца ўзяць пад кантроль Марыупаль, Папасну і Рубежнае на Луганшчыне.