Беларуская Служба

Дзясяткі мірных жыхароў забітыя і параненыя ў выніку ракетнай атакі на вакзал у Краматорску (абноўлена)

08.04.2022 15:41
На месцы працуюць паліцыя і ратавальнікі.
Забітыя ў выніку атакіфота: Украінская паліцыя

У выніку ракетнага абстрэлу акупантамі пры дапамозе снарада «Точка-У» вакзала ў Краматорску загінулі 50 чалавек, 4 з іх – дзеці. У расійскіх СМІ адразу абвінавацілі ВСУ. У Мінабароне РФ заявілі, што тактычныя ракеты «Точка-У» не прымяняюцца іх узброенымі сіламі.

Аднак у лютым на тэрыторыі Беларусі падчас сумесных вучэнняў «Саюзная рашучасць – 2022» ажыццяўляліся запускі ракет якраз тактычнымі комплексамі «Точка-У».

Таксама мясцовыя жыхары паспелі зняць у 10:25 дзве ракеты, якія былі запушчаны з падкантрольнага т.зв. «ДНР» Шахцёрска.

Акрамя гэтага, 5 сакавіка актывісты беларускага праекта «Мотолько Помоги» паведамілі аб з'яўленні расійскіх комплексаў «Точка-У» на тэрыторыі Беларусі.

Украіна24/нг