Марыупаль, на паўднёвым усходзе Украіны, ад пачатку расійскай вайны ва Украіне, знаходзіцца ў трагічнай гуманітарнай сітуацыі. Пра гэта расказвае член гарсавета, выратавальнік Мальтыйскай службы дапамогі з Марыупаля спадарыня Кацярына, якая ўцякла з горада 16 сакавіка і дала паказанні ў Інстытуце Пілецкага, які збірае і дакументуе доказы расійскіх злачынстваў ва Украіне:
- Шмат людзей загінула ў выніку бамбардзіровак і артылерыйскага агню, якія вялі з акупаванай Расіяй тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей. Пазней людзі загінулі, калі на вуліцы выехала цяжкая расійская тэхніка. Яны стралялі па будынках, дзе жылі мірныя жыхары, па школах і дзіцячых садках.
З-за бамбардзіровак і бесперапынных абстрэлаў загінуўшых не можна было годна пахаваць, дадала жанчына:
- Я, напрыклад, пайшла дапамагаць параненаму, але побач ужо некалькі дзён ляжалі мёртвыя людзі, і да мяне падыходзілі жыхары бліжэйшых будынкаў і пыталіся, калі будуць збіраць загінулых; хто іх забярэ. Я не магла сказаць ім нічога, акрамя таго, што калі я буду займацца мёртвымі, то хто будзе даглядаць жывых; што я павінна ратаваць, у першую чаргу, жывых.
Спадарыня Кацярына лічыць, што расійскія жаўнеры такім садысцкім чынам ставяцца да жыхароў Марыупаля, таму што яны выбралі Украіну і еўрапейскі лад жыцця.
IAR/аз