Беларуская Служба

У целах забітых ва Украіне знайшлі флешэты – маленькія дроцікі, якія выкарыстоўвалі падчас Першай сусветнай вайны

25.04.2022 16:03
Флешэты не зʼяўляюцца забароненай зброяй, але іх выкарыстанне ў густанаселеных грамадзянскіх раёнах парушае гуманітарнае права.
Аўдыё
  • Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Бучанскай акруговай пракуратуры Руслан Краўчанка
      (1915 )
Авіяцыйная флешэта часоў Першай сусветнай вайны (1915 год)фота: commons.wikimedia.org/Sandstein/public domain

Дзясяткі мірных жыхароў, якія загінулі ў раёне Бучы і Ірпеня падчас акупацыі гэтых тэрыторый расійскімі войскамі, былі забітыя флешэтамі, паведамляе брытанская газета The Guardian са спасылкай на ўкраінскіх судмедэкспертаў.

У прыватнасці, флешэты былі знойдзеныя ў галовах і грудных клетках загінулых. Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Бучанскай акруговай пракуратуры Руслан Краўчанка.

слухайце аўдыёфайл

Флешэты – гэта металічныя дроцікі даўжынёй 3-4 сантыметры. Іх укладваюць тысячамі ў артылерыйскія ці танкавыя снарады. Пасля разрыву снарада флешэты разлятаюцца на дыстанцыю ў некалькі сот метраў.

Флешэты былі прыдуманыя ў пачатку XX стагоддзя і ўжываліся падчас Першай сусветнай вайны. Пасля вайны ў В'етнаме іх перасталі шырока выкарыстоўваць у ваенных канфліктах.

Флешэты не зʼяўляюцца забароненай зброяй, але іх выкарыстанне ў густанаселеных грамадзянскіх раёнах парушае гуманітарнае права, паведамляе партал «Медуза».

вс