З прапановай унесці ў расійскі КК гэты «сталінскі артыкул» выступіў Нацыянальны антыкарупцыйны камітэт.
Як мяркуе НАК, асноўная бяда Расіі палягае на тым, што некаторыя нядобрасумленныя чыноўнікі застаюцца беспакаранымі за свае «няправільна прынятыя кіраўнічыя рашэнні».
Кіраўнік камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Клішас заявіў, што прапанова заслугоўвае сур'ёзнага абмеркавання, бо «калі глядзіш на «поспехі» нашых ведамстваў у імпартазамяшчэнні і іншых сферах, то артыкул аб шкодніцтве вельмі хацелася б вярнуць».
юл