Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды асобам, якія шмат зрабілі на карысць Беларусі

09.01.2025 06:01
«Гэта першая "дзяржаўная" ўзнагарода Беларусі за гады маёй працы».
Аўдыё
  • Экс-амбасадарка Альжбэта Смулковая: Я ўсё ж спадзяюся, што беларусы змогуць вызваліцца.
      ,      .
Святлана Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды асобам, якія шмат зрабілі на карысць Беларусі.Беларуская рэдакцыя Польскага радыё/Radyjo.net

Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды шэрагу асобам, якія шмат зрабілі на карысць Беларусі:

— Мы павінны ўганароўваць ты людзей, якія шмат робяць пазітыўнага для Беларусі. Хто шмат працаваў раней, цяпер працуе для Беларусі, умацоўвае нашу ідэнтычнасць, культуру, мову. Шмат згубілася, а людзі тут падтрымлівалі нашу беларушчыну, не кожны ў Беларусі гэта рабіў. Спадзяюся, што ўганараваным асобам гэта таксама прыемна, што іх праца не прайшла дарма.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаныя:

Альжбэта Смулкова — мовазнаўца, славістка, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі.

Уладзімір Някляеў  беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, на цырымоніі не прысутнічаў.

Святлана Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды асобам, якія шмат зрабілі на карысць Беларусі. Злева на фота — Альжбэта Смулкова – мовазнаўца, славістка, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі. Святлана Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды асобам, якія шмат зрабілі на карысць Беларусі. Злева на фота — Альжбэта Смулкова — мовазнаўца, славістка, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі.

«Гэтая вялікая радасць, што існуе сувязь, хаця прайшло так шмат часу з таго моманту, калі я была амбасадарам, працавала ва ўніверсітэце. Памяць пра кантакты неяк затрымліваецца, калі застаецца, гэта ў пэўнай ступені рэдкасць», — заўважыла Альжбэта Смулкова, яна адзначыла, што для яе гэтая ўзнагарода вельмі прыемная.

Разважаючы пра шанцы дэмакратычнай Беларусі на поспех, экс-амбасадарка падкрэсліла, што найперш мусіць вырашыцца сітуацыя ва Украіне:

«Цяжка быць аптымістам у сувязі з расійска-ўкраінскай вайной і адносінамі ўладаў Беларусі да гэтых праблем. Але ў больш доўгім перыядзе я ўсё ж спадзяюся, што беларусы змогуць вызваліцца,  развіццё самасвядомасці пайшло так далёка, што гэта не атрымаецца задушыць. Але само па сабе гэта не адбудзецца, усё гэта патрабуе часу, вялікай свядомасці. Але перспектыва ёсць, хуткая, не адразу — спачатку мусіць закрыцца праблема Украіны, а затым і Беларусь».

АльжБэта Смулкова — вядомая даследчыца беларускай мовы, яна тлумачыць, што інтарэс Польшчы ў Беларускай справе палягае найперш у тым, каб ведаць сваіх блізкіх суседзяў:

— Гэта адзін з нашых найбольшых суседзяў, цяжка жыць без разумення культуры, гісторыі, сучаснасці. Мы маем таксама вялікія гістарычныя сувязі — гэта Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, сувязь з Беларуссю, беларускай культурай тут вялікая.

Медаль Францыска Скарыны ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам, якія працуюць у галіне навукі, адукацыі і культуры, за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа.

Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджаныя:

Ян Маліцкі — прафесар, дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта.

«Гэта першая "дзяржаўная" ўзнагарода Беларусі за гады маёй працы», — заўважыў Ян Маліцкі падчас цырымоніі.

Роберт Тышкевіч — польскі палітык, выдавец, грамадскі дзеяч.

«Хацеў бы падзякаваць усім нязломным беларусам — тых, хто цяпер у турмах, і тым, з кім спаткаўся 35 год таму, калі прыехаў першы раз у Мінск. Тады пазнаёміўся з палітыкам Вінцуком Вячоркам. Хацеў бы падзякаваць тым, каго сустрэў на сваім шляху. І ўрэшце хацеў бы падзякаваць Святлане Ціханоўскай за тое, што  чатыры гады таму так моцна абудзілася вера ў свабоду Беларусі»,— сказаў Тышкевіч.

Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджаны палітык Роберт Тышкевіч. Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджаны палітык Роберт Тышкевіч.

Мацей Радзівіл — грамадскі дзеяч, фінансіст, мецэнат.

Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства за выбітныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці на карысць беларускага народа і беларускай дзяржавы ў сацыяльнай, эканамічнай, культурнай і палітычнай сферах.

Медалём «За гонар і годнасць» узнагароджаны

Андрэй Янушкевіч — беларускі гісторык, выдавец, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч».

Гэтай узнагародай ушаноўваюцца асобы, якія праявілі выключную адданасць у барацьбе за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека, і страцілі ў гэтай барацьбе свае жыцці.


Медалём «За гонар і годнасць» узнагароджаны Андрэй Янушкевіч — беларускі гісторык, выдавец, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч».
Медалём «За гонар і годнасць» узнагароджаны Андрэй Янушкевіч — беларускі гісторык, выдавец, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч».
. 

вх