Украіна адмовіцца ад перамоваў пра мірнае пагадненне з Расіяй, калі ў Марыупалі правядуць «суд» над палоннымі ўкраінскімі ваеннымі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
- Калі гэтае агіднае судзілішча адбудзецца, калі нашых людзей насуперак усім міжнародным правілам завядуць у гэтыя дэкарацыі, гэта будзе пераход той лініі, за якой перамовы немагчымыя. Расія сама сябе адрэжа ад перамоваў. Не будзе больш размоваў. Нашай дзяржавай усё сказана.
У так званай «ДНР» у адказ заявілі, што гэтая заява ніяк не паўплывае на іх планы.
У захопленым расійскай арміяй Марыупалі збіраюцца правесці суд над украінскімі вайскоўцамі. Раней законна абраныя ўлады гораду паведамлялі, што на сцэне мясцовай філармоніі рыхтуюць клеткі для палонных.
Украінская выведка мяркуе, што так званы «трыбунал» зладзяць у Дзень незалежнасці Украіны 24 жніўня.
У акупаваных гарадах Данецкай вобласці і на тэрыторыі Расіі могуць знаходзіцца да 2,5 тыс. украінскіх ваеннапалонных.
Настоящее время/нг