Канцлер Германіі запэўніў у далейшай падтрымцы Украіны. У Берліне Олаф Шольц адкрыў Міжнародную канферэнцыю экспертаў па адбудове, рэканструкцыі і мадэрнізацыі Украіны. «Горды і адважны ўкраінскі народ пераможа», – заявіў палітык падчас адкрыцця мерапрыемства:
- Для гэтага мы ўсе з нашымі партнёрамі і сябрамі будзем рашуча працягваць падтрымку Украіны. Гаворка ідзе пра палітычную, фінансавую, гуманітарную, а таксама ваенную падтрымку. Яна будзе працягвацца пакуль гэта будзе неабходнае. Германія працягне забяспечваць Украіну неабходнымі ёй сістэмамі супрацьпаветранай абароны.
Па запрашэнні нямецкага старшынства ў G7 і Еўракамісіі ў канферэнцыі прымаюць удзел еўрапейскія лідары, у тым ліку прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі, прэмʼер Украіны Дзяніс Шмыгаль, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый.
Берлінская канферэнцыя мае на мэце паказаць, што міжнародная супольнасць аб’яднаная ў сваёй падтрымцы Украіне.
IAR/аз