Беларуская Служба

Саюзнікі Варшавы выказалі салідарнасць з Польшчай у сувязі з падзеннем на яе тэрыторыі двух расійскіх ракет 

15.11.2022 22:45
Міжнародныя партнёры заявілі пра поўную падтрымку польскіх уладаў.
Pałac Prezydencki
Pałac Prezydencki TT @BBN_PL

Прадстаўнікі ўладаў краінаў Балтыі, Чэхіі і Славаччыны ўвечары ў аўторак выказалі занепакоенасць інфармацыяй аб падзенні на тэрыторыю Польшчы праўдападобна двух расійскіх ракет. У выніку інцыдэнту загінулі два чалавекі. Згаданыя краіны заявілі пра поўную падтрымку польскіх уладаў.

« (...) Злачынны расійскі рэжым запусціў ракеты, якія забілі ня толькі мірных украінцаў, але і ўпалі на тэрыторыю НАТА ў Польшчы. Латвія цалкам падтрымлівае нашых польскіх сяброў і асуджае гэтае злачынства», – напісаў віцэ-прэм'ер Літвы Арціс Пабрыкс.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа таксама выказаў падтрымку Польшчы, зазначыўшы, што «Літва рашуча салідарная з Польшчай» і што «кожны сантыметр тэрыторыі НАТА павінен быць абаронены».

Міністэрства замежных спраў Эстоніі назвала навіны з Польшчы «вельмі трывожнымі».

Салідарнасць з Польшчай і поўную падтрымку выказалі таксама прэм’ер-міністры Славакіі і Чэхіі.

вс

на фота: Прэзідэнцкі палац у Варшаве