Беларуская Служба

Паўторны вялікі наступ на Украіну можа быць у лютым, — сакратар СНБА Данілаў

09.01.2023 07:35
У Беларусі працягваецца нарошчванне колькаснага складу рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Karasev Viktor/Shuttertsock

Паўторны вялікі наступ на Украіну можа быць у лютым, заявіў у эфіры канала «1+1» сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны УкраіныАляксей Данілаў.

Ён распавёў пра маркеры, якія сведчаць аб падрыхтоўцы расіян да наступлення. Паводле слоў Данілава, Расія спрабуе ўцягнуць у вайну Беларусь.

Таксама стала вядома, што Расія і Беларусь з 16 студзеня па 1 лютага праводзяць на тэрыторыі Беларусі лётна-тактычныя вучэнні. Тэлеграм-канал «Беларускі гаюн» паведамляе, што з 8 па 12 студзеня ў Беларусь мусіць прыбыць авіяцыйны склад РФ для правядзення вучняў. Верагодна, авіяцыя ВКС РФ у гэты перыяд будзе дыслацыравацца на аэрадромах у Мачулішчах і Баранавічах. Не выключана, што могуць быць задзейнічаны Лідскі, Лунінецкі і Бабруйскі аэрадромы.

Таксама паведамлялася, што за апошнія дні ў Беларусь прыбылі два эшалоны з расійскімі вайскоўцамі, меркавана, гэта 1600 чалавек.

вх