Беларуская Служба

Сітуацыя на фронце: акупанты не спыняюць спробаў захапіць Бахмут

07.02.2023 14:00
Вайна Расіі супраць Украіны працягваецца ўжо 349 дзён.
Салдаты пад Бахмутамфота: PAP/Eugene Titov

Сітуацыя на фронце: паводле інфармацыі Генштабу Украіны, на працягу сутак акупанты правялі некалькі дзясяткаў атак на ўкраінскія пазіцыі, а таксама цывільныя аб’екты.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў у сваім звароце, што галоўнае – сітуацыя на перадавой, на Данбасе. «Акупанты спрабуюць акружыць Бахмут, мы супраціўляемся», – адзначыў Зяленскі.

- Асаблівая ўвага прыкаваная да Бахмуту, акупанты спрабуюць яго акружыць і захапіць. Мы гэтаму супрацьстаім. Я дзякую кожнаму воіну, які сваёй барацьбой забяспечвае абарону.

Вайна Расіі супраць Украіны працягваецца ўжо 349 дзён.

IAR/Тэлеграм-канал У. Зяленскага/нг