Беларуская Служба

Шведская пракуратура: Мы дагэтуль не ведаем, хто стаіць за сабатажам Nord Stream

06.04.2023 15:07
Аналізы, праведзеныя на некалькіх «аб'ектах», вылаўленых з марскога дна ВМС Швецыі па запыце пракуратуры, паказалі сляды выбуховых рэчываў.
Wyciek z gazociągu Nord Stream
Wyciek z gazociągu Nord Streamkustbevakningen.se

Дагэтуль невядома, хто стаіць за сабатажам Nord Stream. Пракуратура Швецыі заявіла, што расследаванне складанае.

«Гэта злачынства, абставіны якога цяжка расследаваць па натуральных прычынах. Дэтанацыі адбыліся на глыбіні 80 метраў на дне Балтыйскага мора», – падкрэсліў у заяве пракурор Матс Люнгквіст.

«Цяпер мы праводзім шэраг следчых мерапрыемстваў», дадаў ён.

Аналізы, праведзеныя на некалькіх «аб'ектах», вылаўленых з марскога дна ВМС Швецыі па запыце пракуратуры, паказалі сляды выбуховых рэчываў.

Шведская пракуратура, якая вядзе расследаванне разам са спецслужбамі SAPO, запэўніла, што «домыслы не ўплываюць на расследаванне, якое грунтуецца на фактах».

яс/PAP