Невялікі купал і раскіданыя па зямлі іконы засталіся ад царквы ў Камышувачы ў Запарожскай вобласці, разбуранай расійскім абстрэлам у ноч з суботы на нядзелю, калі праваслаўныя святкуюць Вялікдзень.
Старшыня мясцовай грамады Юрый Карапецян паведаміў агенцтву «Укрінформ», што на храм упала ракета С-300. «Дзякуй Богу і розуму нашага духавенства, богаслужэння ў той час не было, не было і благаслаўлення, таму што там звычайна шматлюдна», – сказаў чыноўнік.
Настаяцель храма айцец Уладзімір пацвердзіў, што кіраваўся папярэджаннем аб пагрозе начнога абстрэлу. «Мы планавалі правесці набажэнствы і асвячэнне ў 5 гадзін раніцы. Каля 2.30 пачулі выбух», – сказаў святар.
Як ён растлумачыў, будынак касцёла св. Міхала Арханёла быў з 1906 года. Спачатку гэта была капліца, потым яе перарабілі ў краму, а потым зноў у храм.
ав