Беларуская Служба

З пачатку поўнамаштабнай вайны з расійскага палону вярнуліся 2 279 украінцаў

27.04.2023 12:01
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў усім, якія дапамагаюць у працэсе абмену ваеннапалоннымі з Расіяй.
 , , 25  2023 .
Харкаўская вобласць, Украіна, 25 красавіка 2023 г.PAP/Mykola Kalyeniak

Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ва Украіну з Расіі вярнуліся 44 ваеннапалонныя, у тым ліку абаронцы завода «Азоўсталь» і двое мірных жыхароў. Як адзначыў прэзідэнт Украіны, абмен палоннымі быў магчымы дзякуючы намаганням шматлікіх дзяржаўных структураў Украіны, у тым ліку ваеннай выведкі, супрацоўнікаў офіса прэзідэнта і Службы бяспекі Украіны:

- Мы памятаем усіх, нават калі ў нас няма інфармацыі пра таго ці іншага чалавека, што з ім здарылася, дзе ён можа быць, мы робім усё, каб даведацца. Украіна павінна вярнуць усіх сваіх людзей. Дзякуй усім, хто ў гэтым дапамагае. Я ўдзячны нашым жаўнерам, якія папаўняюць наш абменны фонд. Кожны расійскі палонны – гэта магчымасць абмену на нашых людзей.

Уладзімер Зяленскі дадаў, што з пачатку вайны з расійскага палону вярнуліся 2 279 украінцаў.

IAR/аз

З расійскага палону вярнуліся дзясяткі ўкраінскіх салдат

26.04.2023 17:58
Расія і Украіна правялі чарговы абмен палоннымі.