Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 450 расійскіх вайскоўцаў.
Агульныя баявыя страты Расіі з пачатку вайны складаюць ужо больш за 190 тыс. чалавек, паведаміў украінскі Генштаб 1 мая.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 3 тыс. 700 танкаў, 7 тыс. 192 баявыя бронемашыны, 2 тыс. 921 артылерыйская сістэма, 544 РСЗА, 932 крылатыя ракеты, 18 караблёў і катараў, 308 самалётаў і 294 верталёты.
вс