Напярэдадні таксама ў гэтым рэгіёне з-за выбуху сышоў з рэек беларускі грузавы цягнік.
У Расійскай чыгунцы паведамілі, што грузавы цягнік сышоў з рэек з-за «незаконнага ўмяшання старонніх асоб у працу чыгуначнага транспарту», піша Meduza. Лакаматыў і каля 20 вагонаў сышлі з рэек.
Паводле інфармацыі, ніхто не пацярпеў.
Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз пацвердзіў, што пуці былі падарваныя «неўстаноўленай выбухоўкай».
У панядзелак Мінтранс Беларусі паведаміў, што на тэрыторыі Бранскай вобласці Расіі каля 10.00 раніцы ў 50 метрах ад таварнага цягніка Беларускай дзяржаўнай чыгункі прагрымеў выбух. Восем вагонаў сышлі з рэек.
PAP / вх