Дэпартацыя як адзін з відаў ваенных злачынстваў парпісаная ў Рымскім статуце Міжнароднага крымінальнага суда.
Згодна з указам Пуціна, людзі, якія пражываюць на тэрыторыях ЛДНР, Херсонскай і Запарожскай абласцей, павінны альбо стаць грамадзянамі РФ, альбо афіцыйна адмовіцца гэта рабіць.
Тыя, хто да 1 ліпеня 2024 года не прыме расійскае грамадзянства, будуць лічыцца замежнікамі і могуць быць дэпартаваныя з акупаваных тэрыторый.
Асобна ва ўказе прапісана, што дэпартацыя закране тых, хто «стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы» Расіі. Жыхароў анексаваных рэгіёнаў, якія выступаюць за «гвалтоўную змену асноў канстытуцыйнага ладу» ў Расіі, фінансуюць тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць або ўдзельнічаюць у «несанкцыянаваных» акцыях, будуць дэпартаваць і забараняць ім уезд.
вх