Беларуская Служба

Еўрасаюз выдзеліць Малдове 40 млн еўра на дадатковае ўзбраенне, а Грузія атрымае 30 млн еўра

04.05.2023 18:02
Гэта пацвярджае прыхільнасць ЕС забеспячэнню бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне, пракаментаваў кіраўнік дыпламатыі ЕС.
Жазэп Барэль PAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Пра тое, што Супольнасць плануе такую падтрымку, паведаміла ў сярэдзіне сакавіка брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка, спасылаючыся на еўрапейскі дакумент, з якім яна знаёмілася. Пра тое, што Грузія атрымае 30 мільёнаў эўра, паведаміў сёння і кіраўнік знешняй палітыкі ЕС Жазэп Барэль.

Гэта пацвярджае прыхільнасць ЕС забеспячэнню бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне, пракаментаваў кіраўнік дыпламатыі ЕС. Грошы прызначаныя на ўмацаванне ўстойлівасці абаронных сектараў абедзвюх краін. Яны будуць паступаць з Еўрапейскага фонду міру, які выкарыстоўваецца для ўзбраення Украіны, якая змагаецца з расійскімі акупантамі.

Малдова таксама працяглы час знаходзілася пад расійскім ціскам, з'яўляліся паведамленні аб планах Масквы ўзяць яе пад кантроль. Расія выпусціла ракеты, якія праляцелі над Малдовай, і некалькі ракет упалі на яе тэрыторыю. Таму ўлады Кішынёва звярнуліся па фінансавую падтрымку ў Брусель.

Значная частка з 40-мільённага пулу плануецца выдаткаваць на мабільны радар далёкага дзеяння. У спісе таксама пікапы, грузавікі і абсталяванне сувязі, а таксама для кіберабароны. Узброеныя сілы Грузіі таксама плануецца ўзмацніць у кіберпрасторы, а таксама атрымаць інжынернае, каманднае, медыцынскае і матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне.

ав