Беларуская Служба

Расія эвакуюе дзяцей з памежных з Украінай раёнаў

31.05.2023 12:26
Расія эвакуюе дзяцей з памежных з Украінай раёнаў. Як паведамляюць незалежныя расійскія СМІ, такое рашэнне мясцовыя адміністрацыі прынялі ў сувязі з актывізацыяй атак на прымежныя населеныя пункты.
    .
Наступствы атакі на Белгарадскую вобласць.Фота: vk.com/gladkov_vv

Адказнасць за абстрэлы гэтых раёнаў бяруць на сябе расіяне, якія дзейнічаюць у антыпуцінскіх партызанскіх атрадах і заяўляюць пра жаданне зрынуць крамлёўскі рэжым.

Найбольшай рызыцы нападаў падвяргаецца Белгарадская вобласць. Менавіта там кожны дзень атакуюць беспілотнікі-камікадзэ, падаюць артылерыйскія снарады і адбываюцца дзясяткі дыверсій. Нядаўна Грайваронскі раён Белгарадскай вобласці падвергнуўся нападу партызанскіх атрадаў, якія знішчылі памежныя пункты і прарваліся ўглыб Расіі на 45 кіламетраў. Яшчэ летась у Белгарадскай вобласці былі створаныя атрады самаабароны, але, як піша партал Meduza, вайскоўцы не атрымалі зброі. Расія пабудавала ў гэтым раёне сетку акопаў для абароны ад удараў пяхоты і баявых машын. Аднак умацаванні не спынілі дыверсантаў, беспілотнікі і артылерыю.

Партал Meduza паведамляе, што дзяцей будуць эвакуяваць з найбольш небяспечных раёнаў – Шабекіна і Грайваронскага. Першая група з 300 непаўналетніх будзе перавезена ў Варонеж.

IAR/ вх