Беларуская Служба

Намеснік міністра абароны Украіны: НАТА прызнае, што ўкраінскія ўзброеныя сілы ўжо адпавядаюць стандартам Альянсу

02.06.2023 08:11
Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Малар заявіла, што краіны НАТА прызнаюць, што ўкраінскія ўзброеныя сілы ўжо адпавядаюць стандартам Альянсу.
Вучэнні ўкраінскіх жаўнераўPAP/Mykola Kalyeniak

Яна падкрэсліла, што ваеннае кіраўніцтва НАТА высока ацэньвае ўзровень кампетэнтнасці ўкраінскіх абаронцаў і лічыць, што вопыт Узброеных сіл у супрацьдзеянні расійскай агрэсіі будзе надзвычай карысным.

-Мы з'яўляемся жывым прыкладам вынікаў стандартаў НАТА. Хачу нагадаць, што Узброеныя сілы Украіны адпавядалі многім патрабаванням і стандартам Альянсу, не фармальна, напаказ, а па сутнасці. Гэта вельмі добра бачна ў падрыхтоўцы нашых вайскоўцаў. Адбылася сустрэча прадстаўнікоў міністэрстваў абароны, вытворцаў зброі, экспертаў і навукоўцаў. Усе вельмі захапляліся Украінай, абмяркоўвалі наш вопыт.

Па словах Ганны Малар, краіны НАТА зразумелі, што Украіна будзе змагацца за сваю свабоду да канца. А гэта істотна павялічыла палітычную падтрымку і ваенную дапамогу заходніх партнёраў.

ав