Беларуская Служба

Расіяне мініруюць завод «Крымскі тытан»

02.06.2023 15:20
«Крымскі тытан» – найбуйнейшы ў Еўропе вытворца тытанавых пігментаў.
    ,
Намеснік кіраўніка Рады бяспекі Расіі, старшыня партыі «Адзіная Расія» Дзмітры Мядзьведзеў у суправаджэнні намесніка міністра абароны Расеі Мікалая Панкова наведвае вайсковы палігон Прудбой у Валгаградскай вобласціPAP/EPA/EKATERINA SHTUKINA / GOVERNMENT PRESS SERVICE / POOL

Ён знаходзіцца ў Армянску на акупаваным паўвостраве. Расіяне завезлі на завод выбухоўку, паведамляе ўкраінскае інфармагенцтва Укрінформ.

Магчымы выбух прывядзе да выкіду тысяч тон атрутных рэчываў. Ад магчымага атрутнага воблака можа пацярпець не толькі Украіна, але таксама Турцыя і РФ, адзначыў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Херсонскай вобласці Аляксандр Пракудзін. Паводле яго слоў, калі ў атмасферу будуць выкідвацца тысячы тон таксічных рэчываў, у нас будзе другі Чарнобыль.

-Завод замініраваны. Мэта: спыніць украінскае войска. А таксама абвінавачанне Украіны ў экалагічным тэрарызме. Мэтай акупантаў з'яўляецца таксама ваенна-палітычны ціск на нашу краіну і міжнародную супольнасць. Чарговага экалагічнага шантажу Украіна не дапусціць.

Па словах Пракудзіна, магчымы выбух прывядзе да выкіду ў атмасферу тысяч тон таксічных рэчываў, што прывядзе да смяротнай пагрозы для людзей і навакольнага асяроддзя. «Мы дакладна ўсведамляем пагрозу, пастаянна адсочваем сітуацыю і гатовы хутка адрэагаваць на любую пагрозу, якая можа ўзнікнуць», – запэўніў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Херсонскай вобласці.

ав

У Вільні праходзіць сустрэча кіраўнікоў парламентаў краін НАТА

02.06.2023 12:50
Польшчу на сустрэчы ў Вільні прадстаўляе маршалак Сейму Эльжбета Вітэк.