Беларуская Служба

Украіна хоча ўнесці хаос у шэрагі расійскай арміі і яе кіраўніцтва, перш чым нанесці моцны ўдар

16.06.2023 08:12
Трэба давяраць украінскім камандзірам, якія лепш за ўсіх ведаюць, як абараняць сваю зямлю.
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: General Staff of the Armed Forces of Ukraine/Facebook

Адсутнасць канкрэтных ведаў аб ходзе ўкраінскага контрнаступу з'яўляецца, на думку некаторых незалежных экспертаў, «тактычнай гульнёй». Украінскія ўлады трымаюць расійскага агрэсара ў напружанні, не паведамляючы аб ходзе контрнаступу або падаючы супярэчлівую інфармацыю. Некаторыя звесткі з фронту сведчаць аб тым, што расіян паступова адціскаюць углыб акупаваных тэрыторый і лінія фронту рухаецца да мяжы з Расіяй. У той жа час расійскія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны, дэстабілізуюць сітуацыю ў самой Расіі, нападаючы на памежныя раёны і анексаваны Крым.

На думку ваенных аналітыкаў, Украіна хоча ўнесці хаос у шэрагі расійскай арміі і яе крамлёўскае кіраўніцтва, перш чым нанесці самы моцны ўдар. Вайсковы эксперт Давід Шарп сцвярджае, што ўкраінскі контрнаступ не будзе выглядаць як вайна, вядомая па фільмах. З іншага боку, расійская незалежная публіцыстка Юлія Латыніна адзначае, што для Украіны было б лепш, каб у яе былі самалёты F-16, бо тады яна нанесла б атаку ў стылі ХХІ стагоддзя, а не вяла б вайну, падобную да мінулых змаганняў, калі важнейшыя танкі і баявыя машыны.

У гэтай сітуацыі шмат аб чым сведчаць словы Уладзіміра Зяленскага аб тым, што Украіна накіравала на фронт толькі невялікую частку войскаў, падрыхтаваных і аснашчаных для вядзення контрнаступу. Трэба давяраць украінскім камандзірам, якія лепш за ўсіх ведаюць, як абараняць сваю зямлю, што яны і паказалі за 16 месяцаў вайны.

IAR/нг