Беларуская Служба

Расія правяла чарговы ракетны ўдар па ўкраінскай сталіцы

16.06.2023 11:46
У Падольскім раёне прагрымеў выбух, заявіў мэр Кіева Віталь Клічко.
     .
Расія запусціла ракеты "Калібр" па Украіне. фота: Мінабароны РФ

У большасці рэгіёнаў Украіны ў пятніцу раніцай была аб'яўлена паветраная трывога з папярэджаннем аб атаках з боку Расіі ракетамі «Калібр».

«Выбух у сталіцы. У Падольскім р-не. Яшчэ больш ракет ляцяць у бок Кіева», – напісаў Клічко ў Тэлеграме.

Ваенна-паветраныя сілы заклікалі жыхароў неадкладна накіравацца ў бамбасховішчы. Паведамляецца, што дзеля нападзення расіяне выкарыстоўваюць балістычныя ракеты.

СМІ паведамляюць пра гукі некалькіх выбухаў у сталіцы. Раней улады Кіева пацвердзілі, што супрацьпаветраная абарона спрацавала ў сувязі з працяглым ракетным ударам.

ВПС Украіны паведамілі, што былі зафіксаваныя атакі крылатымі ракетамі «Калібр», запушчанымі з расійскіх караблёў у Чорным моры.

PAP/нг